Калачы (Лагойскі раён)
аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
Калачы́[1] (трансліт.: Kalačy, руск.: Калачи) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Янушкавіцкага сельсавета. 122 двары, 388 жыхароў(1.01.2003).
Аграгарадок
Калачы
|
У 16 ст. сяло, шляхецкая ўласнасць у Менскім павеце і ваяводстве. У 1582 г. уласнасць Яна Ясінскага. У канцы 18 ст. вёска, цэнтр Калачоўскага староства Менскага ваяводства. У 1799 г. сяло на р. Вяпраты, 7 двароў, 50 жыхароў, дзяржаўная ўласнасць, карчма, вадзяны млын. У 1870 г. вёска, 24 душы мужчынскга полу. У 1920 г. у двары святара адчынена школа, якую наведвалі дзеці з трох навакольных вёсак, у 1924 г. у ёй вучыліся 35 калачоўскіх дзяцей. З 1924 г. цэнтр Калачоўскага сельсавета ў Лагойскім раёне Мінскай акругі, з 1938 г. Мінскай вобласці, меўся вадзяны млын. У 1941 г. 28 двароў, 120 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 2 двары, загубілі 9 жыхароў, 63 жыхары вывезлі ў Германію, 4 вяскоўцы загінулі на фронце, 1 жыхар у партызанскай барацьбе. З 1959 г. у складзе Янушкавіцкага сельсавета[2]. У 1969 г. 55 двароў, 173 жыхары.
У вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба калгаса «Селішча», комплексна-прыёмны пункт, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.