Казіміраўскі сельсавет (Горацкі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Горацкім раёне БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Казіміраўскі сельсавет.
Казімі́раўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна БССР. Цэнтр — вёска Казіміраўка.
Хуткія факты Казіміраўскі сельсавет, Краіна ...
Казіміраўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Горацкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Казіміраўка |
Дата ўтварэння | 21 жніўня 1925 |
Дата скасавання | 11 ліпеня 1931 |
Закрыць
Утвораны 21 жніўня 1925 года ў складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР падчас скасавання Горацкага сельсавета. У яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Горацкага сельсавета, акрамя горада Горкі, дзе быў утвораны гарсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР. 25 сакавіка 1931 года сельсавет уключаны ў гарадскую рысу горада Горкі[1]. 11 ліпеня 1931 года скасаваны, тэрыторыя перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Горацкага гарсавета[2].