From Wikipedia, the free encyclopedia
Казі́меж Ба́рталь (польск.: Kazimierz Bartel; 3 сакавіка 1882 — 26 ліпеня 1941) — польскі матэматык, палітычны і дзяржаўны дзеяч, у перыяд паміж 1926 і 1930 гадамі тройчы ўзначальваў урад Польшчы. Расстраляны нацыстамі.
Казімеж Барталь | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Kazimierz Wladyslaw Bartel укр.: Казимира Бартля | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вінцэнты Вітас | ||||||
Пераемнік | Юзаф Пілсудскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Пілсудскі | ||||||
Пераемнік | Казімеж Світальскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казімеж Світальскі | ||||||
Пераемнік | Валеры Славак | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Стачак Юльян Эберхарт (в. а.) |
||||||
Пераемнік | Зыгмунт Ясінскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Стачак Юльян Эберхарт (в. а..) |
||||||
Пераемнік | Зыгмунт Ясінскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антоні Суйкоўскі | ||||||
Пераемнік | Густаў Дабруцкі | ||||||
Нараджэнне |
3 сакавіка 1882[1][2][…] |
||||||
Смерць |
26 ліпеня 1941[1][4] (59 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар навук | ||||||
Навуковае званне | прафесар | ||||||
Дзейнасць | матэматыка[7] і палітыка[7] | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | матэматыка (начартальная геаметрыя) | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 3 сакавіка 1882 у Лембергу (цяпер Львоў), які ў той час належаў Аўстра-Венгрыі.
Скончыўшы сярэднюю школу, паступіў у Львоўскі політэхнічны інстытут на факультэт машынабудавання. У 1907 годзе пасля заканчэння вучобы застаўся ў інстытуце ў якасці асістэнта па начартальнай геаметрыі. Да 1914 годзе ён ужо займаў прафесарскую пасаду.
У час Першай сусветнай вайны быў прызваны ў аўстра-венгерскую армію, у 1918 годзе вярнуўся ў Львоў. У 1919 годзе ў якасці камандуючага чыгуначнымі войскамі ўдзельнічаў у польска-ўкраінскай вайне на баку Польшчы. У тым жа годзе быў прызначаны міністрам чыгунак. У 1922—1930 гг. абіраўся членам польскага сейма.
Пасля дзяржаўнага перавароту ў маі 1926 года, здзейсненага Юзафам Пілсудскім, быў прызначаны прэм’ер-міністрам і займаў гэту пасаду тройчы на працягу чатырох гадоў з некаторымі перапынкамі, у час якіх Пілсудскі сам фармальна займаў гэту пасаду. У гэтыя перыяды Барталь быў намеснікам прэм’ер-міністра, міністрам рэлігіі і грамадскай асветы, але фактычна выконваў працу прэм’ера.
У 1930 г. Барталь сышоў з палітыкі і вярнуўся да акадэмічнай працы — стаў рэктарам Львоўскай палітэхнікі, а неўзабаве яму была прысуджана ганаровая ступень доктара навук і ён быў прыняты ў члены Польскай матэматычнай асацыяцыі. У гэты перыяд ён апублікаваў свае найбольш важныя працы, у тым ліку серыю лекцый пра перспектыву ў еўрапейскім жывапісе.
У 1937 годзе Барталь быў прызначаны сенатарам Польшчы. Пасля ўварвання Германіі ў Польшчу ў верасні 1939 года і наступнага далучэння Заходняй Украіны да СССР Барталь застаўся ў Львове. Яму было дазволена працягваць чытаць лекцыі ў Львоўскім політэхнічным інстытуце. У жніўні 1940 годзе група выкладчыкаў Палітэхнікі была запрошана ў Маскву з мэтай азнаямлення з савецкай сістэмай вышэйшай адукацыі[8]. У тым жа годзе па запрашэнні Акадэміі Навук СССР Казімеж Барталь з’ехаў у Маскву, дзе яму прапанавалі перакласці на рускую мову і выдаць яго падручнік па начартальнай геаметрыі[8].
Неўзабаве пасля нападу Германіі на СССР войска вермахта 30 чэрвеня 1941 занялі Львоў. Казімеж Барталь быў арыштаваны праз два дні. Першыя часы яго трымалі ў адносна неблагіх умовах — дазвалялася адпраўляць і прымаць пісьмы, а таксама абеды ад жонкі. Аднак прыкладна 21 ліпеня яго перавялі ў турму гестапа на Лонцкага[8], дзе ўмовы былі значна больш суровымі. Нацысты прапанавалі Барталю сфарміраваць і ўзначаліць польскі марыянетачны ўрад. Той адмовіўся і па загадзе Гімлера быў расстраляны 26 ліпеня 1941 года неўзабаве пасля масавых пакаранняў смерцю яго калегаў. Месца яго пахавання застаецца невядомым. Страшныя сведчанні сведкаў пра забойства Казімежа Бартала і яго калегаў знаходзяцца ў матэрыялах Нюрнбергскага працэсу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.