пэрсанаж «Ведзьмару» From Wikipedia, the free encyclopedia
Казялец (польск.: Jaskier) — адзін з галоўных герояў серыі раманаў Анджэя Сапкоўскага. Казялец — творчы псеўданім, сапраўднае імя — Юліян Альфрэд Панкрац, віконт дэ Летэнгоф (Julian Alfred Pankratz, wicehrabia de Lettenhove). У свеце «Ведзьмара», шырока вядомы бард і трубадур, стваральнік вялікай колькасці вершаў, балад, песняў. Аўтар кнігі «Паўстагоддзя паэзіі».
Казялец | |
---|---|
З'яўленні |
Творы: «Апошняе жаданне», «Меч Наканавання», «Кроў эльфаў», «Час Пагарды», «Хрышчэнне агнём», «Вежа Ластаўкі», «Уладарка Возера», «Штосьці скончыцца, штосьці пачнецца» Камп. гульні: «Вядзьмак», «Вядзьмак 2: Забойцы каралёў», «Вядзьмак 3: Дзікае Паляванне», Рок-опера: ««Дарога, з якой не вяртаюцца»» |
Стваральнік | Анджэй Сапкоўскі |
Выкананне |
Фільм/серыял: Збігнеў Замахоўскі Фільм-мюзікл: - «Дарога без звароту» Міхаіл Папчэнкаў. |
Інфармацыя | |
Род заняткаў | Бард, шпіён |
Сустракаецца ў апавяданнях «Мяжа мажлівасці», «Вечны агонь», «Троху самаахвярнасці», «Меншае зло», «Край зямлі», «Апошняе жаданне», «Штосьці скончыцца, штосьці пачнецца», а таксама ва ўсіх раманах сагі пра Ведзьмака.
Сябар галоўнага героя Геральта, перажыў разам з ім шмат прыгодаў, ўвесь час трапляючы ў нейкія недарэчныя сітуацыі. Навучыўся пісаць у прыватнай школе ва ўзросце васьмі гадоў, вершы і мелодыі пачаў складаць у дванаццаць (з-за кахання). Іграў пры дварах каралёў Недаміра, Візіміра, Вензлава. Вымушаны ўжываць псеўданім, бо зманіў жонку князя Раймунда, князёўну Ганну Генрыету і ўцякаў ад яго гневу. Чатыры гады вывучаў «сем вольных навукаў» у Оксенфурцкім універсітэце, атрымаў дыплом. Таксама выкладаў там на кафедры Трубадурства і паэзіі. Атрымаў славу п'яніцы і гулякі. Некаторы час жыў у Веспулі, кабеты з Навіграда, пакуль яна не выкрыла яго нявернасці. Час ад часу шпіёніць для Сігізмунда Дыйкстры, кіраўніка тайных службаў караля Візіміра Рэданскага.
Узрост — каля 40 гадоў. Як кажа пра яго Дыйкстра: «Мае гадоў каля сарака, выглядае на трыццаць, уяўляе, што яму дваццаць, а робіць так, быццам бы яму дзесяць». Казялец з'яўляецца маладым прывабным мужчынам, якога з-за прыгажосці час ад часу блытаюць з эльфам. У яго адзенні пераважае салатавы, яркі колер. Носіць капялюш з пяром чаплі. Цераз плячо перакінута лютня, падарунак эльфаў. Казялец занадта ўпэўнены ў сваім таленце, непаўторнасці і прыгажосці. Часта кажа тое, чаго не трэба было б казаць, з-за чаго ў яго з Геральтам пачынаюцца непрыемнасці. Ёсць своеасаблівай супрацьлегласцю вобразу Геральта.
Казялец — аўтар шматлікіх балад і вершаў, але ў кнігах яны згадваюцца толькі ўрыўкамі. Найбольш вядомыя творы Казяльца: «Зоркі над гасцінцам», «Час княжання», «Пра каралеву Мар'ен і чорнага крумкача», «Пра вясёлую млынарку», «Вечны агонь» або «Зіма», «Паўстагоддзя паэзіі», балады пра «ільвёнка» з Цынтры. Больш-менш вядомыя чытачам становяцца толькі ўрыўкі з мемуар «Паўстагоддзя паэзіі» (польск.: Pół wieku poezji), якія Казялец пачаў пісаць пасля дэзертырства Геральта з рывійскай арміі. Відавочна, гэтыя мемуары — адзін з нешматлікіх помнікаў літаратуры паўночнікаў, што перажылі ледавіковы перыяд.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.