![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7c/Kazakhmys_logo.svg/langbe-640px-Kazakhmys_logo.svg.png&w=640&q=50)
Казахмыс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Kazakhmys Corporation (прамаўляецца Казахмыс) — буйная горнарудная і металургічная кампанія, займае адзінаццатае месца ў свеце па выплаве медзі, вырабляе 90 % усёй медзі ў Казахстане[2][3][4].
Kazakhmys Corporation | |
---|---|
![]() | |
Тып | прыватная кампанія |
Лістынг на біржы | KASE: KZMS |
Заснаванне | 1992 |
Ранейшыя назвы | Жезказганцветмет |
Размяшчэнне | |
Ключавыя постаці |
прэзідэнт — У. Кім CEO — Э. Агай |
Галіна |
металургія горная прамысловасць |
Прадукцыя | Медзь, цынк, золата, срэбра |
Абарот | $3 099 млн (2013) |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Cuprum Holding Limited |
Даччыныя кампаніі | ТАА «Карпарацыя „Казах мыс“» (99,9 %) |
Сайт | kazakhmys.kz |
У 1992 годзе акцыянавана пад назвай «Жезказганцветмет». З кастрычніка 2005 года Група катыравалася на Лонданскай фондавай біржы.
15 жніўня 2014 года акцыянеры Групы «Казахмыс» прагаласавалі за рэарганізацыю Групы, у выніку якой актывы ў Жэзказганскім і Балхашскім рэгіёнах былі перададзены кампаніі Cuprum Holdings, асноўным акцыянерам якой з'яўляецца Уладзімір Кім. Гэтыя актывы былі арганізаваны ў прыватную кампанію, якая захавала імя «Казахмыс», Генеральным кіроўным дырэктарам карпарацыі «Казахмыс» з'яўляецца Эдуард Агай[5]. Рэарганізацыя завяршылася 31 кастрычніка 2014 года пасля задавальнення ўсіх вымогаў па ўгодзе і кампанія падзялілася на 2 незалежныя кампаніі, прыватную — ТАА «Карпарацыя „Казах мыс“», і публічную — KAZ Minerals PLC[6].