Кавале́нтная су́вязь — тып хімічнай сувязі, якая ажыццяўляецца парай электронаў, агульных для двух атамаў. Абумоўлена наяўнасцю на валентных арбіталях атамаў (групы атамаў) няспараных электронаў.
У залежнасці ад колькасці агульных электронных пар паміж атамамі адрозніваюць простую кавалентную сувязь (адна электронная пара) і кратную сувязь.
Кавалентная сувязь паміж аднолькавымі атамамі (напрыклад, у малекуле вадароду Н2, кіслароду О2) з'яўляецца непалярнай, паміж рознымі (напрыклад, у малекуле вады Н2О, аміяку NH3) — палярнай. У выпадку непалярнай кавалентнай сувязі электронная шчыльнасць агульнай пары электронаў сіметрычна размеркавана адносна ядраў абодвух атамаў, а ў выпадку палярнай кавалентнай сувязі — зрушана да больш электраадмоўнага атама.
Асноўныя ўласцівасці кавалентнай сувязі:
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.