From Wikipedia, the free encyclopedia
Зігфрыдс Ганна Мейеровіцс (лат.: Zigfrīds Anna Meierovics; 5 лютага 1887, Дурбэ — 22 жніўня 1925, Тукумс) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1921-1924 гадах.
Зігфрыдс Ганна Мейеровіцс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лат.: Zigfrīds Anna Meierovics | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 студзеня (5 лютага) 1887[1][2] |
||||||
Смерць |
22 жніўня 1925[1][2] (38 гадоў) |
||||||
Месца пахавання |
|
||||||
Дзеці | Gunārs Meierovics[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям'і лекара і хатняй гаспадыні, бацька — габрэй, маці — латышка. Паколькі маці памерла праз два дні пасля нараджэння хлопчыка, а бацька пакутаваў ад псіхічнага захворвання, яго дзядзька даглядаў за ім усё дзяцінства. Скончыў гарадскую гімназію ў Тукумсе (1905), каб далей вучыцца ў гандлёвай школе ў Рызе. З 1907 па 1911 год вучыўся ў мясцовай політэхніцы.
У 1918 годзе стаў членам Часовай латышскай нацыянальнай рады, ад яе імя падаў у Лондане заяўку аб прызнанні Вялікабрытаніяй маладой Латвійскай Рэспублікі, якое адбылося 11 лістапада 1918 года.
19 лістапада 1918 года, праз дзень пасля афіцыйнага абвяшчэння незалежнасці Латвіі, ён быў прызначаны міністрам замежных спраў. Займаў гэтую пасаду да студзеня 1925 года. Сярод яго дыпламатычных дасягненняў — прызнанне Латвіі галоўнымі дзяржавамі Еўропы і прыняцце яе ў Лігу Нацый, мірныя дагаворы з Германіяй і Савецкай Расіяй у 1920 годзе, падрыхтоўка абарончага саюза з Эстоніяй і належныя адносіны з Польшчай.
Двойчы быў прэм'ер-міністрам Латвіі: упершыню з 19 чэрвеня 1921 года па 26 студзеня 1923 года, затым з 28 чэрвеня 1923 года па 26 студзеня 1924 года. Трагічна загінуў у аўтамабільнай катастрофе каля Тукумса ва ўзросце 38 гадоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.