From Wikipedia, the free encyclopedia
Змешаная брыгада (ісп.: brigada mixta) — асноўная тактычная адзінка рэспубліканскай арміі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Усяго ў войсках Рэспублікі налічвалася 188 падобных злучэнняў.
Вытокі канцэпцыі змешанай брыгады нявядомы. У гістарыяграфіі існуюць розныя тэорыі пра яе паходжанне. Меркавана ідэя ўзнікла ў 1920-х гадах у іспанскім генеральным штабе, дзе яе вылучылі ветэраны Рыфскай вайны. Некаторыя афіцэры, абапіраючыся на досвед канфлікту, прапанавалі сфармаваць адносна невялікія, гнуткія агульнавайсковыя часці. Таксама верагодна, што змешаныя брыгады канцэптуальна ўзніклі толькі з пачаткам грамадзянскай вайны.
Сама канцэпцыя змешанай брыгады мяркуе ўпор не на колькасць, а на гнуткасць і манеўранасць. Таму першапачаткова яна была задумана як «кішэнная дывізія», інавацыйнае манеўранае агульнавайсковае фарміраванне. Падобныя злучэнні павінны былі дзейнічаць самастойна і групавацца ў больш буйныя толькі з мэтай вядзення канкрэтнай кампаніі або бітвы, але не ў якасці яго пастаянных кампанентаў.
З-за насычанасці спецыялізаванымі войскамі і службамі яна нагадвала дывізію, але з пункту гледжання колькасці яна была нашмат менш і налічвала каля 3700 чалавек. У плане арганізацыі і структуры была бліжэй да пяхотных палкоў. Недахоп кадравых афіцэраў, сяржантаў, зброі і рыштунку зрабілі першапачатковае ўладкаванне змешанай брыгады непрацаздольнай. Рэспубліканскі генеральны штаб перарабіў арганізацыйную структуру, паменшыўшы долю пяхотных падраздзяленняў, але і гэтыя меры апынуліся недастатковымі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.