![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d7/Flag_of_Zlatoust.svg/langbe-640px-Flag_of_Zlatoust.svg.png&w=640&q=50)
Златавуст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Златавуст (руск.: Златоуст) — горад абласнога падпарадкавання ў Чалябінскай вобласці Расіі. Горад размешчаны на рацэ Ай (басейн Уфы), за 110 км на захад ад абласнога цэнтра г. Чалябінска (160 км па чыгуначнай лініі) і за 1750 км на ўсход ад Масквы (1941 км па чыгунцы). Праз горад праходзіць Паўднёва-Уральская чыгунка.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Заснаваны ў 1754 годзе адначасова з жалезаробным заводам і названы ў гонар святога Іаана Залатавуста. У 1815 годзе тут была пабудавана зброевая фабрыка (выраблялася халодная зброя, першымі майстрамі былі збройнікі з нямецкага горада Золінген), у 1857 — сталеліцейная фабрыка (былі адлітыя першыя ў Расіі сталёвыя гарматы).
З пачатку XIX стагоддзя Златавуст — цэнтр мастацкай гравюры на метале (зарадзілася як дапаможная вытворчасць для ўпрыгожвання шабель, корцікаў, шпаг; цяпер залатым і срэбным насяканнем упрыгожваюць падарункавую зброю, робяць дэкаратыўныя пано на сталёвых пласцінах). Асноўнымі галінамі прамысловасці з’яўляюцца чорная металургія і машынабудаванне. Шэраг філіялаў ВНУ.