Злаві мяне, калі зможаш
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Злаві мяне, калі зможаш» (англ.: Catch Me If You Can) — амерыканскі біяграфічны крымінальны фільм 2002 года, рэжысёрам якога стаў Стывен Спілберг паводле сцэнару Джэфа Натансана. У фільме здымаліся Леанарда Дзі Капрыа, Том Хэнкс, Крыстафер Уокен, Марцін Шын і Наталі Бае. Фільм заснаваны на жыцці Фрэнка Абігнейла, які да свайго 19-годдзя паспяхова скраў праз свае аферы мільёны долараў, прадстаўляючыся пілотам кампаніі Pan American World Airways, урачом у Джорджыі і пракурорам у Луізіяне. Галоўным яго злачынствам было махлярства з чэкамі, у падробцы якіх ён стаў настолькі высокакваліфікаваным, што пазней ФБР звярнулася да яго па дапамогу ў пошуку іншых падробшчыкаў чэкаў.
Распрацоўка фільму пачалася ў 1980 годзе, але зацягнулася да 1997 года, калі кампанія, якая часткова належыць Спілбергу, DreamWorks выкупіў правы на фільм, які заснаваны на сюжэце аднайменнай кнігі Абігнейла 1980 года. Меркавался, што рэжысёрамі фільму стануць Дэвід Фінчэр, Гор Вярбінскі, Ласэ Хальстрэм, Мілаш Форман альбо Кэмеран Кроў, аднак, у выніку паставіць фільм вырашыў сам Спілберг. Здымкі праходзілі з лютага па май 2002 года. Фільм пабачыў свет 25 снежня 2002 года, атрымаўшы камерцыйны поспех і ўхваленне з боку кінакрытыкаў. На 75-й цырымоніі прэміі «Оскар» Крыстафер Уокен і Джон Уільямс былі намінаваныч на найлепшую мужчынскую ролю другога плану.