Зенітны ракетны комплекс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зенітны ракетны комплекс (ЗРК; араб. سمت + італ.: rocchetta + лац.: complex — напрамак + верацяно + спалучэнне) — функцыянальна звязаныя баявыя і тэхнічныя сродкі для знішчэння паветраных цэляў зенітнымі кіруемымі (англ.) (бел. ракетамі (ЗКР). Ёсць адным з асноўных сродкаў супрацьпаветранай абароны (СПА). Мае пускавую ўстаноўку (англ.) (бел., сродкі выяўлення, апазнавання, мэтаўказання і кіравання, прылады перавозу і рамонту, крыніцы электрасілкавання. Функцыянальнае і тактычнае звязанне некалькіх ЗРК адзіным загадным пунктам утварае зенітную ракетную сістэму.
ЗРК распрацавалі пры канцы Другой сусветнай вайны. У 1950-я гады паступіў на ўзбраенне ў войскі ЗША і СССР. Адрозніваюць наземныя і карабельныя; далёкага дзеяння (на адлегласці звыш 100 км), сярэдняй (30—100 км) і малой (10—30 км) адлегласці, бліжняга дзеяння (да 10 км); усепагодныя і неўсепагодныя; стацыянарныя і рухомыя (самаходныя, буксавальныя і пераносныя).