From Wikipedia, the free encyclopedia
Землеўпарадкавальны факультэт — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Землеўпарадкавальны факультэт | |
---|---|
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія | |
Заснаваны | 1924 |
Дэкан | Васіль Васілевіч Папоў, Фёдар Кузьміч Курапаценка, Ізраіль Шмеравіч Гарфінкель і Андрэй Васільевіч Калмыкоў |
Факультэт з’яўляецца цэнтрам падрыхтоўкі кадраў для дзяржаўнай землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы краіны. Факультэт быў утвораны ў 1924 годзе, але пачатак гісторыі бярэ з адкрыцця ў 1859 годзе зямельна-таксатарскіх класаў пры Горыгорацкай земляробчай школе.
Сярод выбітных выпускнікоў землеўпарадкавальнага факультэта прафесары П. А. Атрушкевіч, П. В. Ковель, В. Ф. Калмыкоў, Ф. К. Курапаценка, А. А. Саламонаў, ганаровы доктар акадэміі Г. І. Кузняцоў, намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь А. В. Літрэеў, генеральны дырэктар РУП «Праектны інстытут Белдзіпразем» У. В. Шалыпін і многія іншыя.
На землеўпарадкавальным факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па дзвюх спецыяльнасцях першай ступені і адной спецыяльнасці другой ступені вышэйшай адукацыі. На першай ступені вышэйшай адукацыі падрыхтоўка ажыццяўляецца па спэцыяльнасцях «землеўпарадкаванне» і «зямельны кадастр» (вочная форма атрымання адукацыі). На другой ступені вышэйшай адукацыі — па спецыяльнасцях «землеўпарадкаванне», «кадастр і маніторынг земляў» (вочная і завочная формы атрымання адукацыі).
У склад факультэта ўваходзяць тры кафедры, на якіх працуюць высокакваліфікаваныя спецыялісты. Кафедры аснашчаныя сучасным абсталяваннем, маюцца чатыры сучасныя камп’ютарныя класы, вучэбна-метадычны кабінет, вучэбна-геадэзічны палігон «Горкі»[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.