Звянчаткаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Звянча́ткаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Звянчатка.
Хуткія факты Звянчаткаўскі сельсавет, Краіна ...
Звянчаткаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Клімавіцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Звянчатка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 11 красавіка 1960 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Звянчаткаўскі (Звянчацкі) сельсавет у складзе Мілаславіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мілаславіцкага сельсавета[1].