Заходні Сулавесі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заходні Сулаве́сі (індан.: Sulawesi Barat) — правінцыя на захадзе вострава Сулавесі ў Інданезіі. Плошча - 16 787,18 км². Насельніцтва (2014 г.) - 1 284 620 чал. Падзяляецца на 5 акруг. Адміністрацыйны цэнтр — Мамуджу.
Заходні Сулавесі | |||||
---|---|---|---|---|---|
індан.: Sulawesi Barat | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Мамуджу | ||||
Дата ўтварэння | 2004 | ||||
Губернатар | Ali Baal Masdar[d] | ||||
Афіцыйныя мовы | інданезійская мова | ||||
Насельніцтва | 1 284 620 (2 014) | ||||
Нацыянальны склад | мандарцы (49,15%), тараджы (13,95%), бугі (10,79%), яванцы (5,38%) | ||||
Канфесійны склад | Іслам (83.1%), хрысціянства (14,36%) | ||||
Плошча | 16 787,18 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора |
121 м | ||||
Часавы пояс | UTC+8 | ||||
Код ISO 3166-2 | ID-SR | ||||
Паштовыя індэксы | 91311 - 91591 | ||||
Код аўтам. нумароў | DC | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Дэвіз | Mellete Diatonganan (Трымайся праўды) | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Правінцыя Заходні Сулавесі займае заходнюю частку вострава Сулавесі, мяжуе з правінцыямі Цэнтральны і Паўднёвы Сулавесі, на захадзе — з Макасарскім пралівам. Працягласць берагавой лініі — каля 752 км. Лясы займаюць плошчу 1 131 908 га. У іх захаваліся рэдкія віды флоры і фаўны.
Клімат экватарыяльны пасатны. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля +28 °C. З кастрычніка да сакавіка працягваецца сезон мусонаў.
Да пачатку XIX ст. на тэрыторыі Заходняга Сулавесі склалася 14 дзяржаўных аб'яднанняў Мандар, якія трапілі ў залежнасць ад Нідэрландаў. У 1950 г. яны былі далучаны да Інданезіі. У 2004 г. створана асобная правінцыя Заходні Сулавесі.
Традыцыйныя галіны эканомікі — сельская гаспадарка, лясная гаспадарка, транспарт і рыбалоўства. Правінцыя Заходні Сулавесі вядома вытворчасцю высокаякасных сартоў кавы, какава, какосаў. У 2010 г. сукупны ВУП правінцыі дасягнуў 948,5 млн долараў — значна менш, чым у сярэднім у Інданезіі. Аднак дзяржаўныя капіталаўкладанні садзейнічаюць хуткаму росту ВУП.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.