Заснаванне Малдаўскага княства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заснаванне Малдаўскага княства (рум.: Descălecatul Moldovei) — перыяд у гісторыі Малдовы паміж 1350 і 1401 гг., калі міжрэчча Сірэта і Днястра стала аб'ектам актыўнага саперніцтва паміж рэгіянальнымі дзяржавамі, якімі на той момант былі каралеўства Венгрыя, каралеўства Польшча і качавыя цюркска-мангольскія народы, што насялялі імперыю Залатая Арда да ўсходу. Пры гэтым землі княства засялялі амаль вылучна паўкачавыя раманамоўныя гавяднікі валахі і, у меншай ступені, аселыя русіны, у выніку змешвання якіх утварыліся сучасныя малдаване. Дарэчы, першыя сляды паўнавартаснага еўрапейскага гаспадарання ў міжрэчча Сірэта і Прута пакінулі ўсходнія славяне-ціверцы, аднак нашэсці качавых цюркскіх плямён або разбурылі агмені з гаспадарання, або прымусілі іх адысці на захад, дзе яны змяшаліся з валахамі. Паспяховае змаганне з асманамі першай пачалі венгры, якія прыцягвалі для гэтага мясцовых валашскіх васалаў, з якімі ў іх, нягледзячы на наяўнасць выяўнага агульнага ворага, таксама былі шмат спрэчак па моўных і рэлігійных пытаннях.