Валахі
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Валахі (значэнні).
Запыт «Валохі» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.
Вала́хі (таксама влахі, валохі) — этнаграфічны экзаэтнонім, які пазначае народы, носьбітаў усходне-раманскіх моў; назва румын і ўсяго ўсходне-раманскага насельніцтва Балканаў і Карпатаў у Сярэднявеччы, а таксама (у больш ранніх крыніцах) усяго раманскага, раманамоўнага ці раманізаванага насельніцтва Еўропы (гл. Лацінская Еўропа і Старая Раманія). На аснове валашскіх этнамоўных груп склалася сучасная нацыя румыны, якая мае свае дзяржаўныя ўтварэнні, а таксама шэраг малалікіх народнасцей Балканаў: істрарумыны, мегленарумыны, арумыны, влахі Сербіі, Ваяводзіны, Македоніі і г.д. Іншыя, яшчэ больш малалікія валашскія групы паступова асіміляваліся і ўвайшлі ў склад паўднёваславянскіх народаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/49/Evolution_of_the_Eastern_Romance_languages_and_of_the_Wallachian_territories_from_6th_century_to_the_16th_century_AD.jpg/320px-Evolution_of_the_Eastern_Romance_languages_and_of_the_Wallachian_territories_from_6th_century_to_the_16th_century_AD.jpg)