Запру́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Запруддзе.

Хуткія факты Запрудскі сельсавет, Краіна ...
Запрудскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Круглянскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Запруддзе
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 737
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт
Закрыць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ляснянскі сельсавет у складзе Круглянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лясныя. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Круглянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР. З 12 лютага 1935 года сельсавет у складзе адноўленага Круглянскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Бялыніцкага раёна. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Загаранкаўскага сельсавета і частка скасаванага Скуратоўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Александрова, Арава, Бурнеўка, Гаўрылаўка, Грыбіна, Красуля, Лавуткі, Лыскаўшчына, Малая Арава, Ражкі, Скураты і Трыпутня)[1]. У красавіку 1963 года ў склад Круглянскага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (Александрова, Арава, Бурнеўка, Гай, Гаўрылаўка, Грыбіна, Красуля, Лавуткі, Лыскаўшчына, Навапруддзе, Новае Радча, Пралетарый, Ражкі, Скураты, Старое Радча і Трыпутня)[2]. 25 лютага 1964 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дудаковічы[3]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Круглянскага раёна. У 2004 годзе скасавана вёска Амерыка. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Комсеніцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (аграгарадок Запруддзе, вёскі Ахімкавічы 1, Ахімкавічы 2, Краснагор’е, Петушкі і Тубышкі[4]. 20 снежня 2014 года ў склад Круглянскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Арэхаўка, Вялікае Зубава, Дудаковічы, Лясныя і Пасырава), сельсавет перайменаваны ў Запрудскі[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 919 чалавек[6], з іх 96,5 % — беларусы, 3,4 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 737 чалавек[8].

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.