Заполле (Пінскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Запо́лле[2] (трансліт.: Zapollie, руск.: Заполье) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Аснежыцкага сельсавета.
Вёска
Заполле
| ||||||||||||||||||||||||
Першыя згадкі адносяцца да 1488[3] года. У 1496 Вайвошка Разіевіч атрымлівае ад пінскіх князёў дазвол на продаж Заполля Федзьку Тышкевічу, пазней яно перайшло ва ўласнасць Друцкіх-Любецкіх. Пасля замужжа Юзэфы Друцкай-Любецкай з Войцехам Пуслоўскім вёска пераходзіць да Пуслоўскіх, і ў наступным пакаленні фальварак пераходзіць у спадчыну да іх сына Вандаліна. Вандалін жа аддае Заполле сваёй дачцэ ў пасаг, якая ў 1872 годзе выходзіць замуж за графа Бройль-Плятэра. Апошнім уладальнікам Заполля быў іх сын Стэфан Мар'ян Вандалін.
У Заполлі адбываліся цырымоніі з нагоды прыезду караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Памятны візіт адбыўся ў 1784 годзе. На запольскім полі быў праедзены агляд войскаў, затым у парку адбыўся вячэрні баль з ілюмінацыяй.
У час Вялікай Айчыннай вайны сядзібу займалі салдаты вермахта, пасля вайны выкарыстоўвалася як жылая. Будынак захаваўся і зараз.
2000 год — 338 двароў, 1318 жыхароў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.