From Wikipedia, the free encyclopedia
«Залаты мядзведзь» (ням.: Goldener Bär) — галоўная ўзнагарода Берлінскага кінафестывалю. З’яўляецца адной з найбольш прэстыжных узнагарод у сферы кіно.
Залаты мядзведзь ням.: Goldener Bär | |
---|---|
Тып | кінапрэмія |
Заснавальнік | Берлінскі кінафестываль |
Заснаванне | 1951 |
Краіна | Германія |
Сайт | berlinale.de/en/home.html |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пераможцы першага Берлінскага кінафестывалю ў 1951 годзе былі вызначаны заходнегерманскім журы, «Залаты мядзведзь» быў прысуджаны ў пяці намінацыях: Найлепшай драме, Найлепшай камедыі, Найлепшаму дакументальнаму фільму, Найлепшаму крымінальнаму або прыгодніцкаму фільму і Найлепшаму музычнаму фільму. Пазней прысуджаўся толькі адзін галоўны прыз, без падзелу на катэгорыі.
У 1952-1955 гадах лаўрэаты «Залатога мядзведзя» вызначаліся гледачамі. У 1956 годзе Міжнародная федэрацыя асацыяцый кінапрадзюсараў афіцыйна акрэдытавала фестываль, і з таго часу «Залаты мядзведзь» прысуджаецца міжнародным журы.
Год | Фільм | Рэжысёр | Сп. |
---|---|---|---|
1951 | «Чацвёра ў джыпе » (Драма) | Леапольд Ліндберг | [1] |
«Адрас невядомы » (Камедыя) | Жан-Поль Ле Шануа | ||
«Бівер Вэлі » (Дакументальны фільм) | Джэймс Алгар | ||
«Правасуддзе здзейснена » (Крымінальны ці прыгодніцкі фільм) | Андрэ Каят | ||
«Папялушка» (Музычны фільм) | Уілфрэд Джэксан | ||
1952 | «Яна танцавала адно лета » | Арне Матсан | [2] |
1953 | «Плата за страх » | Анры-Жорж Клузо | [3] |
1954 | «Выбар Хобсана » | Дэвід Лін | [4] |
1955 | «Пацукі » | Роберт Сьёдмак | [5] |
1956 | «Запрашэнне на танец » | Джын Келі | [6] |
1957 | «12 раз’юшаных мужчын*» | Сідні Люмет | [7] |
1958 | «Сунічная паляна» | Інгмар Бергман | [8] |
1959 | «Кузэны » | Клод Шаброль | [9] |
1960 | «Ласарыльё з Тормеса » | Сесар Фернандэс Ардавін | [10] |
1961 | «Ноч » | Мікеланджэла Антаніёні | [11] |
1962 | «Такога роду каханне » | Джон Шлезінгер | [12] |
1963 | «Аповесць пра жорсткае Бусідо » | Тадасі Імаі | [13] |
«Д’ябал » | Джан Луіджы Палідора | ||
1964 | «Засушлівае лета » | Мецін Эрксан | [14] |
1965 | «Альфавіль » | Жан-Люк Гадар | [15] |
1966 | «Тупік» | Раман Паланскі | [16] |
1967 | «Старт » | Ежы Скалімоўскі | [17] |
1968 | «Эне, бэне, рэс » | Ян Труэль | [18] |
1969 | «Раннія працы » | Жэлімір Жылнік | [19] |
1970 | У гэтым годзе ўзнагароды не прысуджаліся з-за спрэчак вакол удзелу ў асноўнай конкурснай праграме антываеннага фільма «o.k. » рэжысёра Міхаэля Ферхёвена , што прывяло да адстаўкі міжнароднага журы яшчэ да заканчэння фестывалю. | [20] | |
1971 | «Сад Фінці-Канціні » | Віторыа дэ Сіка | [21] |
1972 | «Кентэрберыйскія апавяданні » | П’ер Паала Пазаліні | [22] |
1973 | «Далёкі гром » | Сацьяджыт Рай | [23] |
1974 | «Вучнёўства Дадзі Крэвіца » | Тэд Котчэф | [24] |
1975 | «Удачарэнне » | Марта Месараш | [25] |
1976 | «Бафала Біл і індзейцы » | Роберт Олтмен | [26] |
1977 | «Узыходжанне» | Ларыса Шапіцька | [27] |
1978 | «Ліфт » | Томас Муньёс | [28] |
«Фарэлі » | Хасэ Луіс Гарсія Санчэс | ||
«Што сказаў Макс » | Эміліа Марцінес-Ласара | ||
1979 | «Давід » | Петэр Ліліенталь | [29] |
1980 | «Палерма або Вольфсбург » | Вернер Шротэр | [30] |
«У глыбіні краіны » | Рычард Пірс | ||
1981 | «Хутчэй, хутчэй » | Карлас Саура | [31] |
1982 | «Туга Веранікі Фос » | Райнер Вернер Фасбіндэр | [32] |
1983 | «Панаванне » | Эдвард Бенет | [33] |
«Рой » | Марыа Камус | ||
1984 | «Плыні любові » | Джон Касавеціс | [34] |
1985 | «Уэзэрбі » | Дэвід Хэа | [35] |
«Жанчына і чужы » | Райнер Зіман | ||
1986 | «Штамхайм » | Райнхард Хаўф | [36] |
1987 | «Тэма » | Глеб Панфілаў | [37] |
1988 | «Чырвоны гаалян » | Чжан Імоу | [38] |
1989 | «Чалавек дажджу» | Бары Левінсан | [39] |
1990 | «Жаваранкі на нітцы » | Іржы Менцэль | [40] |
«Музычная шкатулка » | Коста-Гаўрас | ||
1991 | «Дом усмешак » | Марка Ферэры | [41] |
1992 | «Вялікі каньён » | Лоўрэнс Кэздан | [42] |
1993 | «Вясельны банкет » | Энг Лі | [43] |
«Жанчына з возера духмяных душ » | Фэй Се | ||
1994 | «У імя айца » | Джым Шэрыдан | [44] |
1995 | «Прынада » | Бертран Тавернье | [45] |
1996 | «Розум і пачуцці» | Энг Лі | [46] |
1997 | «Народ супраць Лары Флінта » | Мілаш Форман | [47] |
1998 | «Цэнтральны вакзал » | Вальтэр Саліс | [48] |
1999 | «Тонкая чырвоная лінія» | Тэрэнс Малік | [49] |
2000 | «Магнолія » | Пол Томас Андэрсан | [50] |
2001 | «Інтым » | Патрыс Шэро | [51] |
2002 | «Крывавая нядзеля » | Пол Грынграс | [52] |
«Скрадзеныя прывідамі» | Хаяо Міядзакі | ||
2003 | «У гэтым свеце » | Майкл Уінтэрботам | [53] |
2004 | «Галавой аб сцяну » | Фаціх Акін | [54] |
2005 | «Кармен з Каелічэ » | Марк Дорнфард-Мэй | [55] |
2006 | «Грбавіца » | Ясміла Жбаніч | [56] |
2007 | «Вяселле Туі » | Ван Цюаньань | [57] |
2008 | «Элітны атрад » | Жазэ Падзілья | [58] |
2009 | «Малако смутку » | Клаўдзія Льёса | [59] |
2010 | «Мёд » | Семіх Капланоглу | [60] |
2011 | «Развод Надзера і Сімін » | Асгар Фархадзі | [61] |
2012 | «Цэзар павінен памерці » | Браты Тавіяні | [62] |
2013 | «Поза дзіцяці » | Калін Пітэр Нецер | [63] |
2014 | «Чорны вугаль, тонкі лёд» | Дзяо Інань | [64] |
2015 | «Таксі » | Джафар Панахі | [65] |
2016 | «Мора ў агні » | Джанфранка Розі | [66] |
2017 | «Пра цела і душу» | Ільдзіка Эньедзі | [67] |
2018 | «Не датыкайся » | Адзіна Пінціліе | [68] |
2019 | «Сінонімы » | Надаў Лапід | [69] |
2020 | «Тут няма зла » | Махамад Расулоф | [70] |
2021 | «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» | Раду Жудэ | [71] |
2022 | «Алькарас» | Карла Сіман | [72] |
2023 | «На Адаманце » | Нікаля Філібер | [73] |
2024 | «Дагамея » | Маці Дыоп | [74] |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.