From Wikipedia, the free encyclopedia
Закір Хусейн (8 лютага 1897, Хайдарабад, Брытанская Індыя — 3 мая 1969, Нью-Дэлі, Індыя) — індыйскі дзяржаўны дзеяч, першы мусульманін, які стаў на чале незалежнай Індыі (прэзідэнт Індыі ў 1967—1969 гады). Яго палітыка па ўмацаванні секулярызму падвяргалася крытыцы з боку шэрагу мусульманскіх актывістаў.
Закір Хусейн | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
урду: ذاکِر حسین | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сарвепалі Радхакрышнан | ||||||
Пераемнік | Варахагіры Венхата Гіры | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сарвепалі Радхакрышнан | ||||||
Пераемнік | Варахагіры Венхата Гіры | ||||||
Нараджэнне |
8 лютага 1897[1][2][…] |
||||||
Смерць |
3 мая 1969[1][2][…] (72 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Дзеці | Saeeda Khurshid[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1948 па 1956 гады з’яўляўся віцэ-канцлерам Алігархскага мусульманскага ўніверсітэта. У 1956—1958 гады працаваў у выканаўчым савеце па пытаннях адукацыі, навукі і культуры ААН (ЮНЕСКА).
У 1956 годзе быў абраны ў склад Радж’я Сабха, у 1957 годзе — прызначаны губернатарам штата Біхар. У 1962 годзе быў абраны віцэ-прэзідэнтам Індыі. З 13 мая 1967 года па 3 мая 1969 года быў прэзідэнтам краіны. За час прэзідэнцтва нанёс чатыры дзяржаўных візіты — у Венгрыю, Югаславію, СССР і Непал. Памёр 3 мая 1969 года.
Яго ўнук, Салман Хуршыд, займаў пасаду міністра замежных спраў Індыі (2012—2014).
Імя Закіра Хусейна было прысвоена інжынернаму каледжу Алігархскага мусульманскага ўніверсітэта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.