![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/49/2007._Stamp_of_Belarus_19-2007-09-26-block.jpg/640px-2007._Stamp_of_Belarus_19-2007-09-26-block.jpg&w=640&q=50)
Заказнік Котра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Котра — рэспубліканскі ландшафтны заказнік, які змяшчаецца на поўначы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці ў вярхоўях ракі Котра на адлегласці 30 км ад горада Шчучын. На поўначы прымыкае да тэрыторыі Літвы[1].
Котра | |
---|---|
![]() Паштовая марка Беларусі «Прырода запаведніка „Чапкяляй“ і заказніка „Котра“» (сумесны выпуск Беларусі і Літвы) | |
Размяшчэнне | Беларусь |
Плошча | 10 584 га |
Котра мае статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння з 21.10.02 і ахоўваецца Рамсарскай канвенцыяй. Котра ўтварае адзіны прыродны комплекс з запаведнікам «Чапкяляй» Літвы і сумесна з ім мае статус трансмежавай Рамсарскай тэрыторыі[2]. З аднаго боку на іншы мігруюць жывёлы і птушкі, рака Котра працякае па мяжы і дрэнажуе балотныя ўгоддзі дзвюх краін.
Плошча заказніка складае каля 10 з паловай тысяч гектараў, з якой лясы займаюць 92,3 % плошчы. Вялікая плошча нізінных і пераходных балот — 419,9 га. Адносна невялікая тэрыторыя занятая водамі: у прыватнасці, тут знаходзіцца возера Бершты — 151 га[1].