Загародскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Загаро́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Камень (да 19 чэрвеня 1984 года — вёска Пагост-Загародскі).
Загародскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Камень |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 479 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пагост-Загародскі. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Багданаўскага сельсавета[1]. 8 сакавіка 1960 года ў склад Навадворскага сельсавета перададзена вёска Вяз[2]. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года сельсавет увайшоў у склад Пінскага раёна, вёска Багданаўка перададзена ў склад Лунінецкага раёна[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў[4]. 26 жніўня 2014 года ў склад сельсавета з Навадворскага сельсавета вернута вёска Вяз[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 1625 чалавек[6], з іх 96,9 % — беларусы, 2,0 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (5 населеных пунктаў) — 1479 чалавек[8].