Заанежжа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Заанежжаmap

Заане́жжа (руск.: Заоне́жье) — гістарычная назва тэрыторыі Заанежскага паўвострава і прылеглых да яго астравоў Кіжскіх шхераў у паўночна-ўсходняй частцы Анежскага возера. Адміністрацыйна тэрыторыя Заанежжа ўваходзіць у склад Мядзвежагорскага раёна Рэспублікі Карэлія.

Хуткія факты Заанежжа, Акваторыя ...
Закрыць

Геаграфія і геалогія

Заанежскі паўвостраў абмываецца з паўночнага ўсходу водамі Павянецкага заліва, з поўдня — залівамі Малога і Цэнтральнага Анега, з захаду — залівам Вялікае Анега. На тэрыторыі Заанежжа знаходзіцца звыш 500 астравоў Кіжскіх шхераў, найбуйнейшыя з іх — Вялікі Клімянецкі, Вялікі Лелікоўскі, Аленевыя астравы.

Глебы паўвострава сфарміраваны карбанатнымі і шунгітазмяшчальнымі пародамі, якія з'яўляюцца натуральным адсарбентам для азёрнай вады і асноўным кампанентам «заанежскага чарназёму». Павышаная ўрадлівасць глеб Заанежжа, з пачатку асваення тэрыторыі Карэліі, прыцягвала сюды земляробаў.

Гісторыя

Thumb
Кіжскі архітэктурны ансамбль — сімвал Заанежжа.

Перыяд першапачатковага асваення Карэліі, у тым ліку і Заанежжа, адбываўся ў эпоху мезаліту[2](магільнік на востраве Паўднёвы Аленевы).

У XXIII стст. першабытныя сямейна-радавыя групы саамаў змянілі прыбалтыйска-фінскія плямёны — сённяшнія вепсы, карэлы і фіны. З XV стагоддзя тэрыторыя Заанежжа ў складзе Абанежскай пяціны Наўгародскіх зямель Маскоўскага княства, асвойваецца рускімі перасяленцамі.

Да пачатку XX стагоддзя тэрыторыя Заанежжа з'яўлялася самай густанаселенай тэрыторыяй Алонецкай губерні.

Славутасці

Thumb
Паштовая марка СССР (1968): Заанежжа

Помнікі архітэктуры, гісторыі, гістарычныя паселішчы на тэрыторыі Заанежжа:[3]

  • Гісторыка-архітэктурны ансамбль «Кіжы» на востраве Кіжы.
  • 126 помнікаў архітэктуры: жылыя дамы, цэрквы, капліцы ў вёсках Космазера, Тамбіцы, Яндамазера, Усць-Яндама, Вегарукса і інш.
  • 71 помнік археалогіі (у тым ліку неалітычнае паселішча Пеграма).
  • 46 населеных пунктаў, якія маюць статус гістарычных: Баяршчына, Вялікая Губа, Сянная Губа, Ямка і інш.
  • Палеастроўскі Раждзественскі манастыр (XV стагоддзе).
  • Заалагічны заказнік «Кіжскі»
  • Гідралагічныя помнікі прыроды — крыніцы Тры Іваны, Саляная яма, Ясенінскі, Царыцын ключ
  • Музей у в. Кузаранда, Космазера і інш.
  • Магіла казачніцы Ірыны Андрэеўны Фядосавай (в. Кузаранда).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.