![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/22/POL_Rzesz%25C3%25B3w_flag.svg/langbe-640px-POL_Rzesz%25C3%25B3w_flag.svg.png&w=640&q=50)
Жэшаў
горад у Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жэ́шаў[2] (польск.: Rzeszów, аг.-усх.-слав.: Ря́шев) — горад у паўднёва-ўсходняй Польшчы, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Падкарапацкага ваяводства і Жэшаўскай дыяцэзіі. Адміністрацыйны цэнтр Жэшоўскага павета (не ўваходзіць у яго склад). Колькасць насельніцтва налічвае 183 369 чалавек[3].
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад з’яўляецца адміністрацыйным, прамысловым, гандлёвым, адукацыйным і культурным цэнтрам паўднёва-ўсходняй Польшчы. Тут знаходзіцца міжнародны аэрапорт, а таксама Падкарпацкі навукова-тэхналагічны парк, дзейнасць якога скіраваная на развіццё высокатэхналагічнай прамысловасці. У Жэшаве знаходзяцца буйныя дзяржаўныя навучальныя ўстановы: Жэшоўскі ўніверсітэт і Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнацыя Лукасевіча. Акрамя гэтага дзейнічаюць прыватныя навучальныя ўстановы, буйнейшай з якіх з’яўляецца Вышэйшая школа Інфармацыйных тэхналогій і кіравання. У Жэшаве знаходзяцца тры консульскія ўстановы (нямецкая, славацкая і ўкраінская).
Праз горад праходзяць чыгуначныя лініі Дрэздэн — Кіеў, Беласток — Кошыцэ. Прыкладна ў 100 км ад Жэшава праходзяць дзяржаўныя межы з Украінай і Славакіяй.