былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Жы́цькаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Жыцькава.
Жыцькаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Барысаўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Жыцькава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 красавіка 1957 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бродаўскага сельсавета[1]. 8 красавіка 1957 года ў склад Прыгараднага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Жыцькава, Любатоўшчына і Прудзішча), у склад Кішчына-Слабадскога сельсавета — 3 населеныя пункты (вёскі Пасека, Садоўшчына і Селішча), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бродаўка, сельсавет перайменаваны ў Бродаўскі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.