былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Свірскім раёне Маладзечанскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Жуко́йненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свірскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Жукойні.
Жукойненскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Свірскі раён |
Уключаў | 47 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Жукойні |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 3 красавіка 1959 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 15 лістапада 1957 года ў склад сельсавета са Спондаўскага сельсавета перададзены населены пункт Падліп’е[1]. 3 красавіка 1959 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Некрашунскага (10 населеных пунктаў: Баране, Барова, Белая Вада, Дубрава, Клеўе, Марціянава, Падольцы, Судзішкі, Якабішкі, Ясень) і Спондаўскага (37 населеных пунктаў: Бабічы, Вялікае Туроўе, Жукойні, Кайміна Дальняя, Ласі, Малое Туроўе, Мельніца Сарочча, Пільвіны, Сарочча, Сідарышкі, Тумкі, хутары Асенькішкі, Багудзенькі, Бажыно, Барынова, Глінішча, Дворышча, Дрывасекі, Заазер’е, Кайміна Горная, Кляцішча, Леснічоўка, Лукавыя, Мінары-I, Мінары-II, Мінары-III, Навасада, Петрышкі, Пінікла-I, Пінікла-II, Пінікла-III, Рудаўка, Сідарышкі, Чарвонка, Якобішкі, Ясень і смалзавода «Сарочча») сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 47 населеных пунктаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.