Жолуд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жолуд (лац.: glans) — сухі аднанасенны сінкарпны ніжні плод з цвёрдым скурыстым каляплоднікам, якія часткова ці цалкам атачае плюска. Мяркуюць, што плюска ўтворыцца ў выніку зрастання лісцяў і прыкветкаў рэдукаванага суквецця. У дуба ў плюсцы толькі адзін жолуд, у бука і каштана — 2-3. Гэты тып плода характэрны для сямейства Букавыя (Fagaceae).
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Жолуд (значэнні).