Рэдукцыя (біялогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рэдукцыя.
Біялагічная рэдукцыя (ад лац.: reducere — вяртаць; прыводзіць у пэўны стан) — памяншэнне, спрашчэнне будовы ці знікненне органаў у сувязі са стратай іх функцый падчас эвалюцыі.
Да прыкладу, прадстаўнікі сямейства Chloranthaceae адрозніваюцца моцнай рэдукцыяй кветак: пялёсткі, а часам і чашалісцікі, у іх адсутнічаюць, мужчынскія кветкі ў некаторых відаў маюць усяго адну тычачку.
Нярэдка страта органамі ўласцівай ім функцыі адбываецца падчас індывідуальнага (антагенез) ці гістарычнага (філагенез) развіцця арганізмаў. Звычайна біялагічная рэдукцыя вядзе да росквіту віду (біялагічнага прагрэсу).