From Wikipedia, the free encyclopedia
Жан-Эцьен Ліятар (фр.: Jean-Étienne Liotard; 22 снежня 1702, Жэнева — 12 чэрвеня 1789, Жэнева) — швейцарскі мастак, майстар пастэлі, адзін з галоўных прадстаўнікоў арыенталізму, у прыватнасці, стылю «цюркры», у заходнееўрапейскім мастацтве XVIII стагоддзя.
Жан-Эцьен Ліятар | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 снежня 1702[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1789[1][3][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
Жанр | партрэт |
Уплыў на | Луі-Амі Арло-Журын[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малады Ліятар старанна займаўся маляваннем, мініятурным і эмалевым жывапісам. У 1725 годзе ён прыбыў у Парыж, каб удасканальвацца ў мастацтве, і знайшоў сабе апекуна ў асобе маркіза Пюізье, які, прызначаны пасланцам у Неапаль, узяў яго туды з сабой. У 1736 годзе Ліятар пераехаў у Рым, дзе намаляваў мноства партрэтаў пастэллю, у тым ліку партрэты папы Клімента XII і некалькіх кардыналаў, што заклала аснову яго вядомасці. Схільнасць да прыгод захапіла яго на Усход. У Канстанцінопалі ён пражыў пяць гадоў, засвоіў мясцовыя звычаі, апрануўся туркам, што ў той час уяўлялася вельмі эксцэнтрычным, і ў гэтым выглядзе з’явіўся ў Вену, дзе імператар Франц I прыняў яго літасціва. Ён атрымаў мноства заказаў і выканаў партрэты Марыі Тэрэзіі (гравіраваны ў 1744 годзе Рэйнспергерам), многіх членаў імператарскага дома і прадстаўнікоў аўстрыйскай шляхты. Тут жа ён намаляваў пастэллю партрэт Ганны Бальдаўф (Anna Baltauf), які стаў вядомы пад назвай «Шакаладніца» (фр.: La belle chocolatière — «Цудоўная шакаладніца»; знаходзіцца ў Дрэздэнскай галерэі). Гэты партрэт неаднаразова капіяваўся і гравіраваўся.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.