From Wikipedia, the free encyclopedia
Жан-Марк Сэмюэл Ісак Мусон (17 лютага 1776, Морж, Швейцарыя — 21 чэрвеня 1861, Цюрых) — швейцарскі палітык і дзяржаўны дзеяч. Першы федэральны канцлер Швейцарыі (1803—1830).
Жан-Марк Мусон | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Пераемнік | Іозеф Франц Карл Амрын | ||||||
Нараджэнне |
17 лютага 1776[1] |
||||||
Смерць |
21 чэрвеня 1861[1] (85 гадоў)
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан-Марк Мусан быў нашчадкам бежанцаў-гугенотаў з Мас-д’Азіля ў французскім графстве Фуа. Нарадзіўся ў сям’і рэфармацкага пастара, вывучаў права ў Акадэміі ў Лазане. Скончыў Цюбінгенскі ўніверсітэт і атрымаў доктарскую ступень (1796). Калі ў франкамоўных кантонах Швейцарыі пачалася рэвалюцыя, Берн, абапіраючыся на нямецкамоўныя кантоны, паспрабаваў здушыць рэвалюцыю. Пасля французскага ўварвання (1797—1798) і звязанага з гэтым канца бернскага кіравання, у студзені 1798 года Мусон прыняў удзел у працы часовага збору «Леманскай рэспублікі» у якасці дэпутата ад муніцыпалітэта Бюрзен (кантон Во) і быў яго сакратаром.
Дырэкторыя, урад Гельветычнай Рэспублікі, прызначыла Мусона ў чэрвені 1798 года генеральным сакратаром дырэкторыі. Луі д’Афры, першы ландамман (пасада ў канфедэрацыі пры Напалеоне) у Швейцарыі, прызначыў яго вясной 1803 года сваім асабістым сакратаром. У ліпені таго ж года ён быў абраны парламентам Федэральным канцлерам. У значнай ступені на Мусона лягла адказнасць за стварэнне Федэральнай канцылярыі, найстарэйшага пастаяннага федэральнага органа ў Швейцарыі. Спачатку яна штогод павінна была пераязджаць разам з архівам у адпаведны форорт (часовая сталіца кантона), з 1815 года толькі кожныя два гады.
З прычыны пастаяннай змены фарортаў і ландамана або старшыні парламента, Мусон забяспечваў пераемнасць і праз яго ажыццяўляліся важнейшыя кантакты з замежнымі пасламі.
У 1815 годзе ён быў узнагароджаны венгерскім ордэнам Святога Стэфана, а ў 1817 годзе — прускім ордэнам Чырвонага Арла.
Горад Цюрых прысвоіў Мусону званне ганаровага грамадзяніна ў 1816 годзе, а горад Берн — у 1821 годзе.
Мусон займаў пасаду канцлера да 1830 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.