From Wikipedia, the free encyclopedia
Жазэ́ Эдуа́рду Агуалу́за[5] (парт.: José Eduardo Agualusa; нар. 1960, Уамба, Ангола) — ангольскі пісьменнік, журналіст, выдавец.
Жазэ Эдуарду Агуалуза | |
---|---|
парт.: José Eduardo Agualusa | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | парт.: José Eduardo Agualusa Alves da Cunha |
Дата нараджэння | 13 снежня 1960[1] (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст |
Мова твораў | партугальская мова[1] |
Узнагароды | |
agualusa.pt (парт.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў партугальска-бразільскай сям'і. Вывучаў аграномію і лесаводства ў Лісабоне. У 2006 годзе заснаваў бразільскае выдавецтва Língua Geral, якое займаецца выданнем твораў выключна партугаламоўных аўтараў. Жыве ў Анголе, Бразіліі і Партугаліі.
Аўтар раманаў «Пара дажджоў» (Estação das Chuvas, 1996), «Крэольская нацыя» (Nação Crioula, 1997) пра гісторыю таемнага кахання ўяўнага партугальскага авантурыста (персанажа твора Эсы ды Кейроша) з былой рабыняй, адной з найзаможнейшых асоб Анголы, «Чужы ў Гоа» (Um estranho em Goa, 2000), «Жонкі майго бацькі» (As Mulheres de Meu Pai, 2007), «Трапічнае барока» (Barroco tropical, 2009) і інш.
Творы Ж. Э. Агуалуза перакладзены на больш за 20 моў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.