Жазэ Рамуш-Орта
палітык і дзеючы прэзідэнт Усходняга Тымору / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жазэ Мануэл Рамуш-Орта (парт.: José Manuel Ramos-Horta, нар. 26 снежня 1949, Дылі) — дзейсны прэзідэнт Усходняга Тымору. Адзін з заснавальнікаў РФНУТ.
Хуткія факты Жазэ Рамуш-Орта, 2-і Прэзідэнт Усходняга Тымора ...
Жазэ Рамуш-Орта | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парт.: José Ramos-Horta | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Шанана Гужмау | ||||||
Пераемнік | Таўр Матан Руак | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мары Алкатыры (англ.) (бел. | ||||||
Пераемнік | Эстаніслау да Сілва (англ.) (бел. (в. а.), Шанана Гужмау | ||||||
Нараджэнне |
26 снежня 1949(1949-12-26)[1] (74 гады) |
||||||
Жонка | Ана Пінта (англ.) (бел. (у разводзе) | ||||||
Дзеці | Лора Орта парт.: Loro Horta | ||||||
Веравызнанне | Каталіцтва | ||||||
Партыя | Беспартыйны | ||||||
Адукацыя |
Акадэмія міжнароднага права Антыяхійскі каледж (англ.) (бел. Міжнародны інстытут правоў чалавека (англ.) (бел. Калумбійскі ўніверсітэт |
||||||
Прафесія | Адвакат, юрыст | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | Нобелеўская прэмія міру, Ордэн Свабоды (Вялікі крыж) | ||||||
Сайт | ramoshorta.com (англ.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
З пачатку 1970-х у руху за незалежнасць Усходняга Тымору. Займаў пасаду «міністра замежных спраў у выгнанні» (1975, 2000—2002).
У 1996 разам з біскупам Карлушам Белу атрымаў Нобелеўскую прэмію міру.
Пасля набыцця Усходнім Тыморам незалежнасці ў 2002 стаў міністрам замежных спраў новай дзяржавы, а ў 2006—2007 — прэм'ер-міністр Усходняга Тымору.
З 20 мая 2007 — другі прэзідэнт пасля абвяшчэння незалежнасці краіны.
10 лютага 2008 быў цяжка паранены ў жывот з прычыны замаху арганізаванага экстрэмісцкай арганізацыяй баевікоў Усходняга Тымору. Пры замаху лідар баевікоў, Алфрэду Рэйнаду, загінуў.