Жазэ́ Лінья́рыс (парт.: José Linhares; 28 студзеня 1886, Гуараміранга, Сеара, Бразілія — 26 студзеня 1957, Кашамбу, Мінас-Жэрайс, Бразілія) — бразільскі дзяржаўны дзеяч, юрыст. Часова выконваў абавязкі прэзідэнта Бразіліі з 29 кастрычніка 1945 па 31 студзеня 1946 года.

Хуткія факты Жазэ Ліньярыс, 15-ы прэзідэнт Бразіліі ...
Жазэ Ліньярыс
парт.: José Linhares
Thumb
Сцяг 15-ы прэзідэнт Бразіліі Сцяг
29 кастрычніка 1945 31 студзеня 1946
Віцэ-прэзідэнт няма
Папярэднік Жэтуліу Варгас
Пераемнік Эўрыку Дутра
Нараджэнне 28 студзеня 1886(1886-01-28)
Смерць 26 студзеня 1957(1957-01-26) (70 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Thumb
Узнагароды
Grand Cross of the Order of the Southern Cross Grand Cross of the Military Order of Christ Order of Naval Merit
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Юрыдычная кар’ера

Жазэ Ліньярыс скончыў Юрыдычны факультэт Сан-Паўлу ў 1908 годзе, пасля чаго пачаткаў юрыдычную практыку ў якасці суддзі. Няўхільна прасоўваючыся па кар’ернай лесвіцы, у снежні 1937 года Ліньярыс увайшоў у склад Вярхоўнага суда Бразіліі. Ужо ў 1940 годзе ён стаў намеснікам старшыні Вярхоўнага суда, а 26 мая 1945 года ўзначаліў Вярхоўны суд.

Прыход да ўлады

29 кастрычніка 1945 года ў Бразіліі адбыўся дзяржаўны пераварот: сілавыя міністры ўрада Жэтуліу Варгаса, Педру Мантэйру і Эўрыку Гаспар Дутра, зрынулі яго з пасады прэзідэнта і пасадзілі пад хатні арышт[1]. На 2 снежня ў краіне былі прызначаны прэзідэнцкія выбары, да абвяшчэння выніку якіх абавязкі прэзідэнта як старшыня Вярхоўнага суда стаў часова выконваць Жазэ Ліньярыс.

На пасадзе прэзідэнта Ліньярыс перш за ўсё зрушыў галоўных прыхільнікаў Варгаса з пасад «інтэрвентараў» штатаў, мэраў і начальнікаў паліцыі буйных гарадоў. Для падліку галасоў на выбарах ён адабраў суддзяў з муніцыпалітэтаў замест афіцыйных урадавых чыноўнікаў[2].

Выбары прэзідэнта адбыліся ў прызначаны тэрмін, стаўшы на той момант аднымі з самых сумленных за ўсю гісторыю Бразіліі. Перамогу на іх атрымаў маршал Дутра. 31 студзеня 1946 года Ліньярыс перадаў уладу абранаму прэзідэнту.

Далейшая кар’ера

Ліньярыс працягваў узначальваць Вярхоўны суд да 1949 года, у 1951 быў ізноў выбраны старшынёй. У 1956 годзе ён выйшаў у адстаўку і памёр праз год.

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.