![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Relief_Map_of_Belarus.png/640px-Relief_Map_of_Belarus.png&w=640&q=50)
Жабінка (рака)
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жабі́нка[1] — рака ў Беларусі, у Камянецкім і Жабінкаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Мухавец (басейн Віслы).
Хуткія факты Жабінка, Характарыстыка ...
Жабінка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 25 км |
Басейн | 228 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Пелішча |
• Каардынаты | 52°20′42″ пн. ш. 23°52′11″ у. д.HGЯO |
Вусце | Мухавец |
• Месцазнаходжанне | Жабінка |
• Каардынаты | 52°11′13″ пн. ш. 24°01′09″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,5 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Мухавец → Заходні Буг → Нараў → Вісла → Балтыйскае мора → Атлантычны акіян |
Краіна | |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Раёны | Жабінкаўскі раён, Камянецкі раён |
![]() ![]() |
Закрыць
Даўжыня ракі 25 км, з іх 18[2] км на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна. Плошча вадазбору 228 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Пелішча Камянецкага раёна (да меліярацыі пачыналася ад вёскі Жыцін), вусце ў межах горада Жабінка. Цячэ па Прыбужскай раўніне. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. Каля вёскі Сакалова Жабінкаўскага раёна працякае праз сажалкі рыбгаса «Сакалова». Высокая плынь на працягу 10 км называецца канал Жабінка.