![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/2/2b/%25D0%259F%25D0%25BE%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580_%25D1%2582%25D1%2583%25D1%2580%25D0%25BD%25D1%2596%25D1%2580%25D1%2583_%25D0%259F%25D0%25BE%25D0%25BB_%25D0%25A5%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2582%25D1%258D%25D1%2580_%25D0%259A%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2596%25D0%25BA_2014.jpg/640px-%25D0%259F%25D0%25BE%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580_%25D1%2582%25D1%2583%25D1%2580%25D0%25BD%25D1%2596%25D1%2580%25D1%2583_%25D0%259F%25D0%25BE%25D0%25BB_%25D0%25A5%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2582%25D1%258D%25D1%2580_%25D0%259A%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2596%25D0%25BA_2014.jpg&w=640&q=50)
Еўрапейскі тур PTC 2014/2015 – Этап 2 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрапейскі тур PTC 2014/2015 – Этап 2 (таксама вядомы як Пол Хантэр Класік 2014 (англ.: Paul Hunter Classic 2014) і Arcaden Paul Hunter Classic 2014 ад назвы спонсара) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры, які прайшоў з 20 па 24 жніўня 2014 года на Stadthalle, у Фюрце, Германія. Прызавы фонд турніру склаў €126,877, з якіх €25,000 атрымаў пераможца.
Еўрапейскі тур PTC 2014/2015 – Этап 2 | |
![]() | |
Сезон | 2014/2015 |
---|---|
Тэрміны | 20 — 24 жніўня 2014 |
Арэна | Stadthalle |
Горад | Фюрт |
Краіна | Германія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Arcaden |
Фармат | Нізкарэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | €126,877 |
Прызавыя пераможцы | €25,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 4:2 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя | 147 (Адыт’я Мехта) |
←EТ1 ● PTC 2014/2015 ● ЕТ3→ | |
←ПХК 2013 ● Пол Хантэр Класік ● ПХК 2015→ |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ae/Mark_Allen_at_Snooker_German_Masters_%28Martin_Rulsch%29_2014-01-29_02.jpg/640px-Mark_Allen_at_Snooker_German_Masters_%28Martin_Rulsch%29_2014-01-29_02.jpg)
Пераможцам турніру стаў Марк Ален, які перайграў на сваім шляху да тытула Лі Уолкера (4:1), Алекса Борга (4:1), Луку Брэсэля (4:2), Роберта Мілкінса (4:1), Алана Мак-Мануса ў чвэрцьфінале (4:3), Рода Лоўлера ў паўфінальным матчы (4:3) і Джада Трампа ў фінальным паядынку з лікам 4:2. Гэтая перамога стала чацвёртым міні-рэйтынгавым тытулам у кар'еры снукерыста з Паўночнай Ірландыі, а таксама першым прафесійным спаборніцтвам, выйграным Аленам з лістапада 2013 года, калі ў фінале міні-рэйтынгавага кубку памяці Кей Сюзан ён таксама перамог Джада Трампа.