Еўрапейская хартыя рэгіянальных моў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрапе́йская Ха́ртыя рэгіяна́льных моў або моў ме́ншасцей — адна з еўрапейскіх дамоў, прынятая ў 1992 годзе пад эгідаю Савета Еўропы з мэтай абароны і прасоўвання гістарычных моў або моў меншасцей у Еўропе, падрыхтоўку да якой ажыццявіла Пастаянная Канферэнцыя па мясцовых і рэгіянальных уладах Еўропы. Фактычныыя палажэнні былі складзены Парламенцкай Асамблеяй Савета Еўропы на аснове рэкамендацыяў Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Еўропы — арганізацыі, што ўтварылася ў выніку рэарганізацыі Пастаяннай Канферэнцыі.
Хуткія факты Еўрапейская Хартыя рэгіянальных моў або моў меншасцей, Дата падпісання ...
Еўрапейская Хартыя рэгіянальных моў або моў меншасцей | |
---|---|
| |
Дата падпісання | 5 лістапада 1992 |
Месца падпісання | Страсбург |
Увайшоў у сілу | 1 сакавіка 1998 |
Бакі | 33 дзяржавы |
Месца захоўвання | офіс Генеральнага Сакратара Савета Еўропы |
Мовы | англійская і французская |
Сайт | coe.int/t/dg4/education/… |
Закрыць