Дэпартацыі ў СССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэпартацыі ў СССР — прымусовыя перасяленні асоб з адной часткі Савецкага Саюза ў другую ў сувязі з іх палітычнымі альбо рэлігійнымі поглядамі ці нацыянальным паходжаннем. Дэпартацыі, якія праводзіла савецкая ўлада ў 1920—1950-х гг., прызнаны формай рэпрэсій[1].
Асноўная мэта дэпартацый была ў тым, каб вынішчыць у грамадстве ўсе магчымыя праяўленні нязгоды з урадавай палітыкай і ўнушыць страх перад пакараннем. Пабочнай мэтай было развіццё адсталых рэгіенаў СССР з дапамогай таннай рабочай сілы.
Асноўная колькасць дэпартацый прыйшлася на 1930-40-я гг. У 1950-60-х гг. многіх перасяленцаў поўнасцю ці часткова рэабілітавалі і дазволілі ім вярнуцца на радзіму. Урады большасці дзяржаў-спадкаемцаў СССР прызнаюць дэпартацыі сталінскага ўрада незаконнымі і прадастаўляюць ільготы і кампенсацыі былым перасяленцам як ахвярам палітычных рэпрэсій.