Дыялектыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыялектыка (грэч. διαλεκτική (транслітарацыя Диалэктике) — мастацтва спрачацца, разважаць) — лагічная форма і спосаб рэфлексійнага тэарэтычнага мыслення, якое мае сваім прадметам супярэчанні мыслення і яго зместу. У вузкім сэнсе — назва гнасеалагічнага метаду (метадалагічнага прынцыпу пазнання), які рэалізуецца па схеме «тэзіс — антытэзіс — сінтэз».
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
У гісторыі філасофіі выдзяляюцца тры асноўныя гістарычныя формы дыялектыкі:
- дыялектыка антычнасці
- ідэалістычная дыялектыка нямецкай класічнай філасофіі 18-19 стагоддзяў
- матэрыялістычная дыялектыка.
У гісторыі філасофіі найслынныя мысляры вызначалі дыялектыку як[1]:
- вучэнне пра вечныя станаўленні і зменлівасці быцця (Геракліт);
- мастацтва дыялогу, дасягнення ісціны шляхам проціборства меркаванняў (Сакрат);
- метад раздзялення і звязвання паняццяў з мэтай спасціжэння надпачуццёвыя (ідэальныя) сутнасці рэчаў (Платон);
- навука, якая тычыцца агульных палажэнняў навуковага даследавання, ці ж, што адно і тое ж, — агульных месцаў (Арыстоцель)[2];
- вучэнне аб супадзенні (адзінстве) супрацьлегласцяў (Мікалай Кузанскі, Джардана Бруна);
- спосаб разбурэння ілюзій чалавечага розуму, які, імкнучыся да неразведзенага і абсалютнага ведання, немінуча заблытваецца ў супярэчнасцях, (Кант);
- усеагульны метад спасціжэння супярэчнасцяей (унутраных імпульсаў) развіцця быцця, духу і гісторыі (Гегель);
- вучэнне і метад, якія высоўваюцца ў якасці асновы пазнання рэчаіснасці і яе рэвалюцыйнага пераўтварэння (марксізм-ленінізм).