![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Vite_de_pi%25C3%25B9_eccellenti_pittori_scultori_ed_architetti_%25281767%2529_%252814781159891%2529.jpg/640px-Vite_de_pi%25C3%25B9_eccellenti_pittori_scultori_ed_architetti_%25281767%2529_%252814781159891%2529.jpg&w=640&q=50)
Дуча дзі Буанінсенья
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дуча дзі Буанінсенья (італ.: Duccio di Buoninsegna; каля 1255, г. Сіена, Італія — 3 жніўня 1319) — італьянскі жывапісец.
Дуча дзі Буанінсенья | |
---|---|
італ.: Duccio di Buoninsegna | |
![]() | |
Дата нараджэння | каля 1255[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1319[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | рэлігійны жывапіс[d][7][4] |
Мастацкі кірунак | Сіенская школа жывапісу[8] |
Уплыў | Чымабуэ |
![]() |
Заснавальнік Cіенскай школы жывапісу. Зазнаў уплыў італа-візантыйскага жывапісу і французскай гатычнай мініяцюры. Для яго твораў характэрны асобныя рысы мастацтва Протарэнесансу. Стварыў алтарныя абразы з арнаментнымі залатымі фонамі, гучнай вытанчанай каляровай гамай («Мадонна са святымі», «Мадонна з шасцю анёламі», «Мадонна францысканцаў», каля 1280, «Мадонна Ручэлаі», 1285). У галоўным творы — алтарным абразе сіенскага сабора «Маэста» (двухбаковы паліпціх, 1308-11) з выявай Мадонны ў акружэнні святых і анёлаў на пярэднім боку і сцэн пакут Хрыста на тыльным боку — імкнуўся надаць большую жыццёвасць і пераканаўчасць традыцыйным кампазіцыйным схемам, перадаць прастору і аб'ём. У 1288 па яго малюнку быў выкананы першы ў Італіі манументальны віграж.