From Wikipedia, the free encyclopedia
Дуна́йскія кня́ствы (рум.: Principatele Dunărene), Малда-Валахія, Малдавлахія (грэч. Μολδοβλαχία) — тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння княстваў Малдавія і Валахія, якія існавалі ў XIV—XIX стст. Тэрмін у саміх княствах доўга не ўжываўся. Упершыню быў уведзены ва ўжытак у Аўстрыйскай імперыі для іх апісання пасля падпісання Кючук-Кайнарджыйскага дагавора 1774 года.
У 1859 годзе княствы аб'ядналіся ў адзіную дзяржаву Аб’яднанае княства Валахіі і Малдавіі, васальнае Асманскай імперыі, якое абвясціла пазней незалежнасць падчас Руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў і ператварылася ў 1881 годзе Каралеўства Румынія.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.