былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дубро́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Дуброва.
Дуброўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рэчыцкі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дуброва |
Дата ўтварэння |
8 снежня 1926, 1930 |
Дата скасавання |
30 снежня 1927, 26 верасня 2006 |
Насельніцтва |
|
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Горвальскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны.
Сельсавет адноўлены ў 1930 годзе ў складзе Рэчыцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Васілевіцкага раёна Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Узнажскага сельсавета[1]. З 16 верасня 1959 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 1 ліпеня 1965 года ў склад Камсамольскага сельсавета перададзены вёскі Узнаж і Шоўкавічы[2]. 26 верасня 2006 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Заходы, сельсавет перайменаваны ў Заходаўскі[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.