Дуб Стэфана Вялікага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дуб Стэфана чэл Марэ (Дуб Стэфана Вялікага) — дуб у сяле Кабыля (рум.: Cobîlea, старая назва — Кабыльня) у Шалданешцкім раёне, старое дрэва ў Малдове, нацыянальная каштоўнасць краіны. Дрэву прыблізна 700 гадоў.
Дуб Штэфана чэл Марэ перажыў эпоху глыбокага Сярэднявечча, лічыцца, што пад дрэвам адпачываў сам малдаўскі гаспадар Стэфан III Вялікі.
Дрэва рэстаўрыравалі, вычысцілі гнілую драўніну з нутра. Па-ранейшаму яно зялёнае, на ім няма ні адной сухой галінкі.
Дуб знаходзіцца пад аховай дзяржавы як помнік прыроды.