From Wikipedia, the free encyclopedia
Дом (палац) культуры (скарочана ДК) — клубная ўстанова, цэнтр культурна-масавай і асветніцкай работы ў (былых) сацыялістычных краінах, а таксама ў некаторых іспана- і франкамоўных дзяржавах.
Масавае развіццё клубных устаноў пачалося ў СССР з лістапада 1920 года,[1] калі дэкрэтам Саўнаркама ў сістэме Наркамасветы РСФСР быў утвораны Галоўпалітпрасвет .[2] Народныя дамы, якія будаваліся з другой паловы 1880-х гадоў, былі пераўтвораны тады ў працоўныя клубы і дамы культуры.[3]
Першым «палацам культуры УЦСПС»[4][5] стаў Палац культуры імя А. М. Горкага ў Ленінградзе, узведзены на сродкі прафсаюзаў да юбілейнай даты 8 лістапада 1927 года. Першыя палацы і дамы піянераў і школьнікаў у СССР былі адкрыты ў 1923—1924 гадах у Маскве.[6] Многія першыя дамы культуры будаваліся ў стылі канструктывізму і належаць да лепшых узораў дадзенага стылю.
Клубныя ўстановы таго ж тыпу распаўсюдзіліся ў пасляваенны перыяд па ўсіх краінах сацыялістычнага лагера. У большасці выпадкаў яны насілі і аналагічныя назвы (у перакладах на мясцовыя мовы), хаця ёсць выключэнні: напрыклад, у Балгарыі захавалася таксама ранейшае найменне — чыталіштэ — для грамадскіх клубных устаноў, якія, падобна расійскім народным дамам,[3] будаваліся з канца XIX стагоддзя.
Пасля падзення камуністычных урадаў у шэрагу краін (Германія, Чэхія) сталі адмаўляцца ад тэрміна, які асацыюецца з папярэдняй эпохай. Дамы культуры пераназывалі ў культурныя цэнтры , канцэрт-холы, палацы кангрэсаў і г.д.[7] У іншых краінах (напрыклад, Польшчы і Латвіі) спалучэнне «дом культуры» застаецца часткай нейтральнай у ідэалагічным стаўленні лексікі, свайго роду нацыянальным сінонімам для прынятых ва ўсім свеце паняццяў.[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.