Дзіўнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
У фізіцы элементарных часціц дзіўнасць S — квантавы лік, неабходны для апісання пэўных кароткачасовых часціц. Дзіўнасць часціцы вызначаецца як:
| |||
Водары і квантавыя лікі:
Камбінацыі:
Гл. таксама: |
дзе
Прычына для такога незразумелага з першага погляду вызначэння у тым, што канцэпцыя дзіўнасці была вызначана да адкрыцця існавання кваркаў, і для захавання сэнсу першапачатковага вызначэння дзіўны кварк павінен мець дзіўнасць -1, а дзіўны антыкварк павінен мець дзіўнасць +1.
Для ўсіх водараў кваркаў (дзіўнасць, чароўнасць, хараство і сапраўднасць) правіла наступнае: значэнне водару і электрычны зарад кварка маюць аднолькавы знак. Па гэтаму правілу любы водар, пераносны зараджаным мезонам, мае той жа знак, што і яго зарад.
Першапачаткова дзіўнасць была ўведзена для тлумачэння такога факта, што некаторыя часціцы, такія, як каоны ці некаторыя гіпероны, заўсёды нараджаюцца парамі. Меркавалася, што падчас такіх рэакцый захоўваецца нейкая велічыня — дзіўнасць.
Дзіўнасць захоўваецца пры моцным і электрамагнітным узаемадзеянні, але не пры слабых узаемадзеяннях. Такім чынам, самыя лёгкія часціцы, якія змяшчаюць дзіўны кварк, не могуць распадацца пад дзеяннем моцнага ўзаемадзеяння, і іх анамальна доўгія у гэтым выпадку, дзіўныя часы жыцця прывялі да іх назвы. У большасці выпадкаў дзіўнасць змяняецца ў ходзе рэакцыі на 1. Аднак гэта неабавязкова выконваецца ў выпадку слабага ўзаемадзеяння другога парадку, дзе існуе сумесь з і мезонаў.
-мезон складаецца з аднаго s-кварка і аднаго s-антыкварка, таму дзіўнасць гэтай часціцы роўная 0.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.