Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржа́ўны паграні́чны камітэ́т Рэспу́блікі Белару́сь (Дзяржпагранкамітэт) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную пагранічную палітыку, які забяспечвае пагранічную бяспеку, які ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў гэтай сферы, каардынуючы дзейнасць дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у галіне правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і арганізацыі пагранічнай бяспекі.
Хуткія факты Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь, Агульная інфармацыя ...
Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
скарочана — ДПК РБ | |
![]() Геральдычны знак — эмблема Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь | |
![]() | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | Рэспубліка Беларусь |
Дата стварэння | 15 студзеня 1992 |
Папярэдняе ведамства | Пагранічныя войскі КДБ СССР |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь |
Штаб-кватэра | 220050, Мінск, вул. Валадарскага, д. 24 |
Колькасць супрацоўнікаў | 12 000 (2017[1]) |
Старшыня | Канстанцін Моластаў |
Сайт | gpk.gov.by |
Закрыць
Дзяржпагранкамітэт падпарадкоўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.
З 30 мая 2023 года пасаду старшыні Камітэта займае Канстанцін Моластаў[2].