![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/46/Kovalev_dmitrii.jpg/640px-Kovalev_dmitrii.jpg&w=640&q=50)
Дзмітрый Міхайлавіч Кавалёў
рускі, савецкі паэт-лірык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзмітрый Міхайлавіч Кавалёў (17 чэрвеня 1915, мястэчка Ветка, Магілёўская губерня — 5 сакавіка 1977, Масква) — рускі, савецкі паэт-лірык. Псеўданім — Сецін В.
Дзмітрый Міхайлавіч Кавалёў | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Сецін В. |
Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1915(1915-06-17) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 1977(1977-03-05) (61 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык |
Гады творчасці | 1938 — 1977 |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | руская |
Узнагароды |
Друкавацца пачаў у 1938 годзе[1]. Першыя творы былі апублікаваны ў газеце «Палеская праўда»[1]. У пейзажнай лірыцы вылучаюцца жывыя прыкметы роднай Гомельшчыны, і Курскага края, дзе ён праводзіў шмат часу ў мястэчку Льгоў на радзіме жонкі. Родным мясцінам прысвяціў вершы «Весення почта», «Память Ветки»[2][3].
Пісаў крытычныя артыкулы і пераклады паэзіі і прозы з беларускай: Я. Брыля, І. Мележа, дакументальнай кнігі Я. Брыля, В. Калесніка і А. Адамовіча «Я з вогненнай вёскі». Пераклаў на рускую мову вершы Н. Гілевіча, А. Грачанікава, К. Кірэенкі, А. Куляшова, П. Панчанкі, А. Лойкі, М. Танка[1].
Напісаў аўтабіяграфію, даведзеную да 1945 года.