свята From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзень абаронцаў Украіны (укр.: День захисників і захисниць України) — дзяржаўнае свята Украіны, якое адзначаецца штогод 1 кастрычніка. Уведзена ў 2014 годзе. З 2015 года непрацоўны дзень ва Украіне. Свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы, адзначанае 1 кастрычніка, было вельмі значным для запарожскіх казакаў. Менавіта на Пакроў абіраліся новыя старшыні.
Дзень абаронцаў Украіны | |
---|---|
Тып | Дзяржаўнае |
Устаноўлена | 14 кастрычніка 2014 |
Адзначаецца | Украіна |
Дата | 1 кастрычніка |
Звязана з | Пакроў Прасвятой Багародзіцы Дзень Украінскага казацтва |
Да 2022 года свята адзначалася 14 кастрычніка, бо да 1 верасня 2023 года хрысціянскія цэрквы Украіны жылі па юліянскім календары.[1]
Дзень абаронца Украіны ўведзены 14 кастрычніка 2014 года загадам Прэзідэнта Украіны. Адначасова быў адменены загад 2009 года, паводле якога Дзень абаронца Айчыны адзначалі 23 лютага[2].
5 сакавіка 2015 года Вярхоўная Рада Украіны абвясціла 14 кастрычніка выхадным днём[3].
10 кастрычніка 2015 года ўнесены змены ў загад Прэзідэнта Украіны ад 23 жніўня 2004 года «Пра Дзень Дзяржаўнага Сцяга Украіны». Спіс дзяржаўных свят, падчас якіх мясцовым уладам, прадпрыемствам і арганізацыям прапанавана вывешваць дзяржаўны сцяг Украіны, дапоўнены Днём абаронца Украіны[4].
12 кастрычніка 2015 года Нацыянальны банк Украіны ўвёў у зварот 50 тысяч памятных манет «День захисника України» наміналам 5 грыўняў[5].
14 ліпеня 2021 года Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла законапраект 25 2325 пра ўнясенне змен у артыкул 73 Працоўнага кодэкса Украіны, паводле якога «День захисника України» перайменаваны на «День захисників і захисниць України»[6]. Закон уступіў у сілу 5 жніўня 2021 года.
Пасля правядзення Архірэйскага Сабора 24 мая 2023 года стала вядома, што Праваслаўная Царква Украіны будзе прасіць улады перанесці Дзень абаронцаў Украіны, а таксама Дзень украінскай дзяржаўнасці, у сувязі з каляндарнай рэформай, бо Пакроў Прасвятой Багародзіцы ў ПЦУ і УГКЦ з 2023 года будуць адзначаць 1 кастрычніка.[7] 28 чэрвеня 2023 года Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падаў у Вярхоўную Раду Украіны законапраект пра перанос Дня абаронцаў Украіны з 14 кастрычніка на 1 кастрычніка.[8][9] Законапраект быў прыняты Вярхоўнай Радай Украіны 14 ліпеня 2023 года.[10][11]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.