From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзень Свято́га Па́трыка (ірл.: Lá Fhéile Pádraig) — культурнае і рэлігійнае свята, якое адзначаецца 17 сакавіка. Названае ў гонар Святога Патрыка (каля 385—461), заступніка Ірландыі.
Дзень святога Патрыка стаў афіцыйна адзначацца царквой на пачатку XVII стагоддзя. Яго святкуюць у каталіцкай, англіканскай, праваслаўнай і лютэранскай цэрквах. Акрамя згадкі пра самога Патрыка, у гэты дзень таксама адзначаецца прыход хрысціянства ў Ірландыю[1], а таксама культура ірландцаў у цэлым[2]. Звычайна ў гэты дзень праводзяцца парады, фестывалі, кейлі, іх удзельнікі носяць зялёную вопратку альбо трыліснікі[3].
У Ірландыі, Паўночнай Ірландыі, Ньюфаўндлендзе і Лабрадоры, а таксама ў Мантсераце гэты дзень з’яўляецца афіцыйным святам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.