У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Уэст.
Джэры Алан Уэст (англ.: Jerry Alan West; 28 мая 1938(1938-05-28)[1][2][…], Чэліян[d], Заходняя Вірджынія[3][4] — 12 чэрвеня 2024(2024-06-12)[5], Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканскі баскетбаліст, усю сваю прафесійную кар’еру выступаў за клуб Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі «Лос-Анджэлес Лэйкерс». На Алімпійскіх гульнях 1960 года ў Рыме быў адным з капітанаў зборнай ЗША, якая выйграла залатыя медалі.
Хуткія факты Джэры Уэст, Агульная інфармацыя ...
|
---|
англ.: Jerry West |
|
Агульная інфармацыя |
Імя пры нараджэнні |
англ.: Jerome Alan West |
Мянушкі |
«Mr. Clutch», «The Logo», «Zeke from Cabin Creek» |
Нарадзіўся |
28 мая 1938(1938-05-28)[1][2][…]
|
Памёр |
12 чэрвеня 2024(2024-06-12)[5] (86 гадоў)
|
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Рост |
188 см[8] |
Вага |
80 кг[8] |
Пазіцыя |
атакавальны абаронца |
Каледж |
Універсітэт Заходняй Вірджыніі |
Драфт НБА |
2-гі, 1960, Мінеапаліс Лейкерс |
Статыстыка |
Гульні |
932 |
Ачкі |
25192 (27 у сярэднім за гульню) |
Падборы |
5366 (5,8 у сярэднім за гульню) |
Перадачы |
6238 (6,7 у сярэднім за гульню) |
Клубная кар’ера[* 1] |
|
Трэнерская кар’ера |
|
Асабістыя ўзнагароды і дасягненні
- Чэмпіён НБА (1972)
- 14 удзельнічаў у Матчы ўсіх зорак (1961–1974)
- Самы каштоўны ігрок фіналу НБА (1969)
- 10 раз уключаўся ў першую зборную ўсіх зорак НБА (1962–1967, 1970–1973)
- 2 разы ўключаўся ва другую зборную ўсіх зорак НБА (1968–1969)
- 4 разы ўключаўся ў першую зборную ўсіх зорак абароны НБА (1970–1973)
- уключаны ва другую зборную ўсіх зорак абароны НБА (1969)
- Самы каштоўны ігрок матчу ўсіх зорак НБА (1972)
- Менеджар года (1995, 2004)
- Член спісу 50 найвялікшых ігракоў у гісторыі НБА (1996)
|
|
|
|
Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
|
1980 Зала славы баскетбола |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
За час выступлення ў НБА Уэст 12 разоў выбіраўся ў першую і другую зборную ўсіх зорак НБА, 14 разоў удзельнічаў у матчы ўсіх зорак НБА, быў прызнаны самым каштоўным гульцом матчу ўсіх зорак у 1972 годзе і выйграў чэмпіёнскі тытул у тым жа годзе. Яму належыць рэкорд па сярэднім паказчыку набраных ачкоў у серыі плэй-оф — 46,3. Уэст уключаўся ў першыя чатыры зборныя ўсіх зорак абароны. Ён удзельнічаў у 9 фінальных гульнях НБА, а ў 1969 годзе быў названы самым каштоўным гульцом фіналу НБА, нягледзячы на тое, што яго каманда прайграла. У 1980 годзе Уэст быў уключаны ў баскетбольную Залу славы, а ў 1996 годзе быў названы адным з 50 найвялікшых гульцоў у гісторыі НБА.