![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/ff/James_P._Allison_EM1B5525_%252846207775441%2529.jpg/640px-James_P._Allison_EM1B5525_%252846207775441%2529.jpg&w=640&q=50)
Джэймс Элісан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэймс Элісан (англ.: James P. Allison; нар. 7 жніўня 1948, Аліс, штат Тэхас) — амерыканскі імунолаг, спецыяліст па імунатэрапіі рака. Член Нацыянальнай Акадэміі навук (1997) і Медыцынскай акадэміі (2007) ЗША, доктар філасофіі, прафесар Анкалагічнага цэнтра імя М. Д. Андэрсана Тэхаскага ўніверсітэта. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне і фізіялогіі 2018 года за «адкрыццё тэрапіі анкалагічных захворванняў шляхам інгібіравання негатыўнай імуннай рэгуляцыі» і многіх іншых прэстыжных прэмій.
Хуткія факты Джэймс Элісан, Дата нараджэння ...
Закрыць
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Элісан.